Z Nowym Hodam

Падзякуем Богу, што год пражылі,

За ўсё, што змаглі мы і што не змаглі,

За хлеб наш штодзённы і ўсё, што да хлеба,

За сонца, за месяц, за зорнае неба,

За дождж і за снег і за ўсе нашы справы,

За добрыя словы і светлыя мары,

За шчырыя сэрцы, за родныя вочы,

За светлыя дні і за цёмныя ночы,

За добрых людзей, што прыйшлі з дапамогай,

За свет, што нам мілы.

За ўсё дзякуй Богу!